о работе.

Oct 14, 2010 23:16


 Недавно приступила к новой должности - координатор Школы Молодого Журналиста 14. Во вторник у нас начался учебный год :)


Каля трыццаці дзяўчат і юнакоў узялі ўдзел у першым занятку ў межах “Школы маладога журналіста-14”, якая пачала працаваць 12 кастрычніка ў Гродне.
На ўдзел у праекце, які з 1997-га года ладзіцца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар”, заявілася каля сарака чалавек ва ўзросце ад 15 да 28 год.

Усе ахвотныя паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы праходзілі суразмову, выконвалі свае першыя рэдакцыйныя заданні.

Артыкулы некаторых навучэнцаў з новага набору ШМЖ ужо друкаваліся на старонках "Твайго стылю".
На першым занятку ўдзельнікі праекта знаёміліся з асноўнымі накірункамі працы "Трэцяга Сектара", з выкладчыкамі і рэдактарамі выдання "Твой стыль", з якімі будуць працаваць наступныя 7 месяцаў.

На занятак завіталі і выпускнікі ШМЖ-13. Пазнаёміцца і зынтэгравацца ўсім прысутным дапамаглі інтэрактыўныя гульні і сумесная праца ў групах.
Наперадзе ва ўдзельнікаў ШМЖ-14 штотыднёвыя заняткі па асновах журналістыкі і практыка ў рэдакцыях “Твайго стылю”.

За час існавання “Школы маладога журналіста” яе выпускнікамі сталі ўжо каля 300 чалавек.
Многія з іх дагэтуль актыўна працуюць у беларускіх і замежных СМІ і грамадскіх арганізацыях.













http://www.t-styl.info/by/88/fromplace/4352

ШМЖ, фото

Previous post Next post
Up