Дабрачынны фонд для людзей у крызіснай сітуацыі

Jan 14, 2010 16:23

            2. Дапамога дзецям і дарослым са спецыяльнымі патрэбамі, якія трапілі ў складаную фінансавую сітуацыю:

- аплата лячэньня хворых дзяцей і дарослых, аперацый, рэабілітацыі, знаходжаньня ў лячэбных установах і праезда да месца лячэньня,

- набыцьцё лекаў і медыцынскай тэхнікі.

Для звароту ў фонд па дапамогу ў межах дадзенай праграмы неабходна прадставіць наступныя дакументы:

1.      Пасьведчаньне пра нараджэньне і пашпартныя дадзеныя бацькоў з прапіскай

2.      Дзьве альбо больш фотаздымкаў чалавека, якому неабходная дапамога

3.      Медычнае заключэньне і эпікрыз (калі неабходная медычная дапамога)

4.      Даведка пра інваліднасьць (калі ёсьць)

5.      Напісаны ад рукі ліст з просьбай пра дапамогу ( у лісьце неабходна ўказаць, што вы не супраць публікацыі інфармацыі ў Інтэрнэт і СМІ, а таксама паведаміць, у якія фонды зьвярталіся раней);

6.      рахунак на аплату

7.      даведка пра даходы.

Запыт можна накіраваць на эл. адрас HarmonyLifeFound@yahoo.com альбо на адрасу: “Harmony Life Foundation, Inc.”, P.O. BOX 1013, Royesford, PA 19468, USA.

Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

Паводле рассылкі Кроніка грамадзкага жыцьця Градзеншчыны
Previous post Next post
Up