ДУДАРСКI ФЭСТ - 2008
http://fotoplenka.ru/users/jilka/400872/ Андрей Мороз
24-27 красавіка 2008 г.
Беларусь - цэнтр дударскай культуры Усходняй Еўропы. Акрамя беларускіх дудаў, беларускія майстры вырабляюць таксама шведскія sakspipa і нямецкія dudelzak. У Мінску актыўна дзейнічае Дударскі клуб. Традыцыйныя дудары Беларусі аб’яднаны ў Дударскае братэрства св. Васіля. Рыхтуецца да выдання першы нумар альманаха “Dudar”.
З 1992 г. у Мінску праводзіцца Міжнародны “Дударскі фэст” (з 2006 - штогадовы). Фэст з’яўляецца адзіным мерапрыемствам ва Усходняй Еўропе, прысвечаным дудзе. На фестывальных сцэнах гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія, нямецкія, літоўскія і латышскія дуды. У фестывалі прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў - ад традыцыйнага фальклора да рок-музыкі. Пры перавазе маладзёжнай публікі, фэст прыцягвае ўвагу людзей розных узростаў і паходжання. Правядзенне фэсту з’яўляецца грамадскай ініцыятывай, але спрыяе супрацоўніцтву з дзяржаўнымі структурамі - асобнымі музыкамі, ансамблямі і майстрамі Дзяржаўнага універсітэта культуры. Фестываль традыцыйна выклікае ўвагу СМІ, у тым ліку замежных.
Фестываль адбываецца ў красавіку - прымеркаваны да адзначэння Вялікдня (Пасхі), калі паводле ўнікальнага беларускага абраду “валачобніцтва” адбываецца абыход дамоў з дудой і спевамі. У межах фэсту адбываюцца навуковыя канферэнцыі пад агульнай назвай “Захаванне дударскай традыцыі на Беларусі і Балтыйскім рэгіёне Еўропы”, матэрыялы канферэнцый друкуюцца ў папулярнай і навуковай прэсе. Канферэнцыі традыцыйна адбываюцца на хутары старэйшага майстра-дудара Беларусі Алеся Лася (Валожынскі раён).
У “Дударскім фэсце 2008” удзельнічалi “Стары Ольса”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Mozaik” (Польшча), “Litvintroll”, “Яварына”, “Кашлаты Вох”, “Рада”, “Vydraga” (Літва), Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо (Эстонія), Алесь Сурба, і інш.
паводле прэс-рэлiза www.dudar.info
“Рада”
“Mozaik”
“Ліцьвінскі Хмель”
“Vydraga”
"Рарог"
“Кашлаты Вох”
"Стары Ольса"
больш па ссылке
http://fotoplenka.ru/users/jilka/400872/