не хачу...

Nov 19, 2005 13:44

Сёння 19 лістапада. Вельмі жадала снега - на табе, калі ласка, хацела, каб хутчэй настала другая палова дня - калі ласка, зараз ужо пачатак другой гадзіны. Усё здзейснілася - здала экзамен (на 10… сама здзівілася, бо я больш перажывала, чым вучыла), кантрольныя, рэферат… Усё, быццам, добра, усе мары на гэтым прамежку часу збыліся. Але чаму такое адчуванне, што чагосьці не хапае? Адчуваю фізічную і душэўную слабасць, як быццам кагосьці штосьці згубіла ў гэтай мітусне…

Брыдка, няўтульна… Не адчуваю жыцця цяпер, быццам час спыніўся. ЧАМУ ТАК?

мысли, беларуская мова

Previous post Next post
Up