Монетка так вот упала...

May 05, 2008 18:22

4-5 траўня прайшоў чэмпіянат краiны па брыджу сярод "юнiораў". Фармат сёлянiх міжнародных спаборніцтваў такi, што юнiорамi лiчацца тыя, каму яшчэ ня споўнілася 28 год. Такiм чынам я мог прымаць удзел у спаборніцтве, дзе мог разлiчваць на даволi высокае месца.
З першага туру знаходзячыся на першым месцы (у сярэдзіне турніру перавага над наступнай парай даходзіла аж да 95 ачкоў (пасярэдні рэзультат у туры быў 30 ачкоў), пад канец турніру мы ня толькі дазволiлi сябе дагнаць, але i перагнаць. Такiм чынам у перадапошнім турам пара з Маладзечна займаўшая першая месца прайграла свой матч 0-60, што нам дазволіла апярэдзіць ix, але ж буйная перамога вывяла на першае месца ixнiх пераможцаў. I ў апошнiм туры аж тры пары маглi заняць першае месца. I ўсе гралi супраць даволi слабых сапернікаў, таму змагалiся у першаю чаргу самi з сабой чым з апанэнтамі. I нашыя нервы аказалiся крапчэйшыя.
Такiм чынам мы за парнерам сталi ў першы раз чэмпiёнамi Беларусi.

бридж

Previous post Next post
Up