Апраўданьне маіх дзеяньняў: Наступны пост пад назвай “разборкі самім з сабой”. Не даканца разумею навошта я іх раблю адчыненамі, але мне так прасцей. Магчыма, ў вамне ёсць нешта ад пісьменьніка, якога ў дзяцінстве запіналі нагамі, засунулі ў глыбокую яму, закалацілі дошкамі а потым залілі цыментам. І такім вычварэнскім чынам ён вылазіць на ружу плюс дадаецца графаманія, пост атрымаўся вялікі. Як мне падаецца, пісьменьнікі ў сваіх творах ,збольшасці выкладалі свае ўражаньні і свае перажываньні, пра тыя ці іншыя падзеі, робячысь іх асноўнымі героямі. Магчыма, гэта не так і я ў корне не праў. Але зараз я лічу так.
На гэты раз хачу апісаць ўспаміны з гульмі пад назвай “Каралеўства”, пра тое якую адну з памылак я там зрабіў. Што самае цікавае, гэтуюж памылку я дапусціў на іншай гульні, але праўсё папарадку.
Перадасьцярога: гэтым пасце крыху раскрываецца пра гульню “каралеўства” (для тых хто ў яе не гуляў будзе дакладна неўсё зразумела), таксама я пішу пра прыгоды ў гульні “СтудРэспубліка” якую ладзіла СтудРада (тут ідзе, скажам так, мае ўражаньні і мае паводзінны ў гэтай гульні + як я ствараў партыю і рабіў рэвалюцыю).
Адразу папярэджваю: тут вядзецца гутарка ад майго імя, пагэтаму тут паўсюль ўжываецца такія рэчы як "я зрабіў". Насамой справе у “СтудРэспубліке” ўсё шта апісваецца мы рабілі разам, нас было шмат. Магчыма пазней напішу асобна выключна пра саму гульню. Але з боьлшасці ўсё самае цікавае я распавёў тут.
Перадгісторыя: “Як я ўзгадаў пра гэтую сітуацыю”
Я сёньня пайшоў на бесплатны трэнінг “Рэжесура речі”, які праводзіць цэнтр Дао НЛП. Пасля гэтага трэнінгу, па дарозе да траншпарту, ўдзельнічаў у размове з двума жанчынамі, ім за 35 год ужо. Тацьцяна ўсё даведвалась як наладзіць жыцьцё сваёй дачкі, якую яна прыцягнула на гэты трэнінг, ў весь час распытвала ў Алесі якія ячшэ трэненгі ёсць, наагул, што будзе карыснага яе дачцы. Я не буду казаць, што дачка збегла з трэнінгу пры першай жа мажлівасці. Карацей Тацяна мне не была цікава як суразмоўца а вось Алеся наадварот. Так мы дайшлі да метро і там затрымалісь амаль на гадзіну, бо мне было ў іншы бок. Тут Алеся пачала размову пра асабістае развіцьце і гэтак далей. Дайшла размова да псіхалагічных гульняў, вось тут і ўзгадалась гульня “Каралеўства” ў якую я таксама гуляў, недззе гады паўтары таму ці крыху меней.
Пра “Каралеўста”
Гэта псіхалагічная, ролевая гульня. У якой кожны ўдзельнік выконвае пэўныя ролі. Падрабязна распавядаць не буду а раптам ў яе жахочацца каму пагуляць. У гульні ёсць розныя пасады Кароль, каралева, міністр, таксама ёсць розныя саслоўі першае, другое і трэцяе. Па гульні можна па іх перасоўвацца. Ад пачатку атрымалась што я трапіў у першае саслоўе, выйграўшы пры гэтым спрэчку за пасаду ў першым саслоў, карольі каралева былі арбітрамі. Пры першай жа магчымасці адкрыта заявіў, што буду імкнуцца да пасады караля. У выніку чаго палову першай часткі гульні прасядзеў на лаве, забітым. Калі вярнуўся, не ўскарыстаўся магчымасцю сябе падняць, спужаўся, у выніку чаго я атымаўся ў трэцім саслоўі, прычым Куртызанкай. Наагул ў выніку быў вельмі задаволены гульнёй і неасабіста сумаваў што так здарылась, хаця спачатку вельмі моцна парыўся і гэтае напружаньне неадпускала тыдзень, да працягу гульні. Тады я зрабіў для сябе высновы што нефіг шчолкаць клювам.
Пра “СтудРэспубліку”
На мінулых выходных, пад менскам, адбывалась ролевая гульня “СтудРэспубліка”, гэта мадэляваньне краіны, у якой быў мэр дыктатар, жорсткая паліцыя, кабінет міністраў які цалкам падпарадкоўваўся гэтаму мэру. Па дарозе на гульню ў мяне нарадзілась жаданьне зрабіць гвалтоўны пераварот у гэтай краіне. Я сабраў каманду, здаецца з васьмі чалавек, у якой мы запланавалі гэты пераварот і захоп мэра. Усё вышэй апісанае было ў першы дзень.
На наступны дзень я ўцісаўся ў паліцыю, з другім чалавекам з каманды, мы дамаўлялісь што ўсе хлапцы, з нашай радыкальнай групы, будуць ісці ў паліцыю, каб яна была цалкам наша. Калі нас абралі паліцыяй, астатнія пайшла ў бізнэс, хтосьці на іншую працу, адзін быў нават прадстаўніком адміністрацыі, галоўны рэдактар дзяржаўнай газэты. Карацей наш шпіён у самых вярхах. Я мент сачу за парадкам, выконваю загады і сам думаю пра захоп мэра і ваенны пераварот. Дарэчы, мы дамаўляліся ў нашай групе, пра два варыянты падзеяў: адзін ваенны пераварот, а калі не атрымаецца то стварэньне партыі і высоўваньне свайго кандыдата на выбары. Я мусіў быць чалавекам які зладзіць ваенны пераварот, а калі я прагару то другі чалавек Віталь, ён быў таксама ментом, будзе балатавацца ад партыі. Але калі я прагарэў вырашыў балатавацца сам і ад партыі. Даруй мяне каліласка Віталь што так цябе падставіў. Для мяне, апраўданьнем была падтрымка мяне людзьмі. Так не варта дзейнічаць, а дакладней лепей ўзгадніць новыя абставіны, з людзьмі якімі дамаўляўся.
Да мяне ў гэтыж дзень, падыйшлі іншыя гулец, прапанаваў захапіць мэра, я сказаў супер, добрая ідэя ў мяне такіж плян і ёсць людзі. Караце пачалі мы захоп мэра. Закідалі ўсіх шарыкамі з вадой. Захапілі мікрафон. Я паім абвесціў пра змену ўлады, што выконваючы абавязкі мэра цяпер я. Потым мікрафон вярнуў, дакладней яго адключылі і ён ужо небыў патрэбен, абыходзіўся без яго. Пачалісь безпарадкі і нейкая несуразіца. Ў выніку чаго я абвясціў пра стварэньне партыі, у якую ўступіла 16 чалавек з 40, партыю назвалі Альтэрнатыўная Паляна (АП). Падчас стварэньня партыі нас спрабавалі разагнаць, але гэта было вельмі складана, мы аказвалі моцны супраціў. Мэру прыйшлось тэрмінова набіраць паліцыю, за вялікія грошы (потым яе распускаць), мы адзін аднаго адбівалі, праўда з большасці адбівалі мяне. Вынікам чаго сталі перамовы нас з уладай. На якіх мы дамовілісь, часовае памяншэньня падатку, адмены ўказу №3 (ён забараняў пакідаць тэрыторыю рэспублікі), дамовілісь каб не блакаваць гульню, на возера ісці цэнтралізавана і ў пэўны час, які таксама акрэслілі. Карацей атрымалась вельмі цікава і пазнавальна.
Партыю стварылі, зарэгістравалі, бізнэс укладаў ў партыю сродкі, пліс грошы даў на падтрымку Север. Частка лагера хадзіла з налепкамі АП, яны з’явілісь падчас перамоваў, якія падтрымлівалісь імправізаваным сядзячым мітынгам :)
На трэці дзень мусілі адбывацца выбары мэра. Я на гэтых выбарах балатаваўся. У гэты дзень запалу было нашмат менш, радыкальныя дзеяньні адсутнічалі. Ды і непрыдумвалісь яны больш. Мы падтрымлівалі нашых чальцоў на судах. Вось недзе падчас гэтага ўсяго я і сарваў сабе голас. Рэальна агрэсіўных і запальных акцыяў мы не праводзілі. Карацей выбары ў выніку я прайграў. Зрабіў такі вынік: што радыкальныя дзеяньні яны эфектныя, яны прыцягваюць увагу, яле іх падтрымліваць вельмі цяжка ўвесь час, а калі іх не падтрымлівваць, давер губляецца, страчваюцца галасы, плюс звычайныя людзі незаўсёды могуць зразумець гэтыя дзеяньні, яны баяцца, што ўсё гэта будзе адбывацца і ва ўладзе калі такія людзі да яе прыйдуць.
Як гэта ўсё звязана паміж сабой?
А вельмі проста. Падчас размовы з Алесяй пра гульню “Каралеўства” , я ўзгадаў, што ў гэтых дзьвух сітуацыях я дзейнічаў цалкам аднолькава, тобок адчынена выступіў у супраціў. У выніку чаго ў “каралеўстве” я нестаў каралём, у “СтудРэспублікі” мэрам. Так гэта вельмі розныя гульні але дзейнічаў аднолькава. Я лічу адна з памылак, гэта якраз такі, занадта рана выказаны адкрыты выклік. У другім выпадку ў мяне нахапіла сіл падтрымаць гэты драйв і запал, у кралеўстве проста рана выказаўся. Больш таго я паспрыяў фарсаваньню адносінаў паміж аднымі людзьмі, выказаў свае намаганьні і жаданьні адкрыта (гэта не з гульняў, гэта асабістае ўзгадалась) . Напэўна, больш дзейсна дзейнічаць прыхавана, скрыта дамаўляцца, камунікаваць, дапамагаць і здзяйсняць свой плян. Мне гэта казалі ў адваротнай сувязі на гульні каралеўства, але асяніла мяне гэта зараз. Я спадзяюся што ў будучыні я буду дзейнічаць па іншаму.
Дарэчы дзейнічая прыхавана, скрыта, спачатку дамаўляясь, заручыўшысь падтрымкай. І толькі потым, амаль у апошні момант сказаўшы свае намаганьні, я заняў калісці так пасаду. Вопыт ёсць, трэба ім карыстацца, але дзейнічаць заўсёды па сітуацыі.
PS Дзякуй Андрэю Кіму, які да спевака Ray Charles падкінуў такіх музыкаў як Ella Fitzgerald,, Janis Joplin, Louis Armstrong і яшчэ пару джазавых зборак.
PPS Вучусь ужываць коскі спадзяюсь боьльш менш стала атрымлівацца.