Прыпеўкі ад Таццяны Казлоўскай

Sep 22, 2013 13:50

Пад час нашага вясельнага падарожжа па Беларусі, пра якое мы расказваем зараз на старонках “Твайго стыл”, мы завіталі ў вёску Мрочкі Уздзінскага раёна - на радзіму маёй бабулі. Тут я быў упершыню, і пазнаёміўся з стрыечнай бабуляй Таццянай (жонка брата маёй бабулі Івана) і яе дочкамі, маімі стрыечнымі цёткамі. Пагаманілі пра радавод, схадзілі на могілкі, а потым уключылі этнографа- запісалі шмат цікавых прыпевак, а таксама прыпевак да танцаў “Яблачка” і “Каробачка”, і запісалі танец “Лысы”. Усё гэта спявалася бабуляй Таццянай у маладосці, калі яна да замужжы жыла ў вёсцы Харытонаўка, што за пару кіламетраў ад Мрочак, але ўжо тэрытарыяльна лічыцца Копыльскім раёнам.


На фотаздымку Таццяна Казлоўская, а ніжэй яе прыпеўкі. Паспрабаваў у тэксце перадаць моўныя асаблівасці выканання.

Яблачка
Сарву я яблычка, а вы пакушайця.
Спаю я песеньку, а вы паслушайця.

Как цёмнай тучаю на нас вайна нашла,
А Зоя дзевачка у парцізаны ўшла.

Нанеслі тысячы ей паражэнія.
Папала Зоечка у акружэнія.

А на дварэ стаяў да прабальшой мароз,
Паліцай Зоячкі да задаваў вапрос.

Ой, ты Зоячка, а дзе ты шлялася,
Какім ты образам сюда папалася.

А Зоя дзевачка клікнула…
(не ўспомніла)

Ой вы граждане вадой пітайцеся,
А ў рукі ворагу не пападайцеся.

Каробачка
Ой, палным-пална мая каробушка
Есць і сіцец і парча.
Пажалей душа-зазнобушка
Маладзецкого пляча.

Каця беражна таргуецца,
Усё баіцца перэдаць,
Парэнь дзевушку цалуе
І просіць цэны набаўляць.

Я і сам плаціў цэны не малыя,
Не таргуйся не скупісь,
Падстаўляй жа губкі алые,
Бліжэ к моладцу садзісь.

Толька знае рошч высокая,
Как паладзілі ані,
Расцянісь ты ночка цёмна,
Тайну нашу сахрані.

Прыпеўкі
Не ругай мяне мамаша, не ругай так грозна.
І сама была такая, прыхадзіла позна.

Не ругай мяне мамаша, за памады, за духі,
Я сама іх не купляла, мне куплялі жаніхі.

Не ругай мяне мамаша, што я воду разліла,
Ішоў мілы паз акошка, я без памяці была.

Я любіла троечку, да ваню, Мішу й Колечку,
А цяпер я нікаго, кроме Вані аднаго.

Ванечка да Ванечка, мы з табой не парачка,
У цябе усы і барада, а я дзеўка малада.

Цераз рэчку быструю, цалаваў фарсістую,
Думаў шчочкі розавы, ажно пень бярозавы.

Што не весела іграеш ілі холадна рукам,
Падайдзі мілы к акошку, я пальчатачкі падам.

Мой мілёнак, што цялёнак, толькі венічкі везаць,
Праважаў мяне з вечорак, не сумеў пацалаваць.

прыпеўкі, Мрочкі, радавод

Previous post Next post
Up