25 траўня 1917 года Максіма Багдановіча не стала… А мне ўзгадалася, як гэтым летам ездзілі адпачываць на Крым, і ў адзін з дзён разам з Настай здзейснілі духоўнае падарожжа на ў Ялту. На магілу Максіма Багдановіча.
Дабраўшыся да Ялты крыху паблукалі, а потым зайшлі ў кавярню з вай-фаем і папрасілі дапамогі ў інтэрнэта. У інтэрнэце ёсць шмат артыкулаў ад людзей, што ўжо наведалі магілу, якія падрабязна расказваюць шлях.
Першапачаткова мы пабывалі ля царквы, у якой адпявалі Максіма Багдановіча.
Затым пешшу прагуляліся да вуліцы імя Багдановіча. Яна сама па сабе невялікая. Тут жа знайшлі дом, дзе некалі жыў Максім. Папрасіліся зайсці. Там зараз нейкі адміністратыўны будынак. Жанчына парадавалася таму, што людзі прыходзяць наведаць гэты дом, пераважна беларусы. Яна зазначыла, што яна прыемна здзіўлена, наколькі любяць і шануюць свайго паэта беларусы. Тут жа паказала невялікі стэнд, прысвечаны Багдановічу, і правадзіла на балкон, дзе некалі і ён пісаў вершы. Сфатаграфаваліся.
.
.
.
Затым чакала падарожжа на могілкі. Вось тут паблукаць трэба больш. І каб не інтэрнэт і не фотаздымкі, то наўрацці мы б знайшлі магілу паэта. Але знайшлі. Памаўчалі…
Ведаеце, можа ад часткі таму, што і я пішу вершы. Але калі спыняешся на месцах, дзе пахаваныя паэты і пісьменнікі, дзе яны жылі і працавалі, калі нехта з сталых паэтаў падпісвае кнігу - у нутры цябе нібы ставяць паўзу, каб ты запомніў гэта імгнення, каб набраўся мудрасці, натхнення, каб ўсвядоміў сэнс свайго існавання…
.
.
.Тут наша паэтычнае падарожжа скончылася. Памятаецца, я тады накідаў невялікі верш, але ён яшчэ чакае свайго рэдагавання, а з вамі я хачу падзяліцца вершам “Зязюля” з кнігі “Белыя рамонкі”, які прысвечаны Максіму Багдановічу і маёй маці…
Зязюля
“Не кукуй ты, шэрая зязюля,
Сумным гукам у бары;
Мо і скажаш, што я жыцці буду,
Але лепш не гавары.”
Максім Багдановіч
У цішыні лясной спявала,
Прадказваючы лёс, зязюля.
Усім бадзёра кукавала,
Аднак касцёльны звон пачула…
І задрыжалі ноты ў песні,
Нібыта струны абарвала -
Труну па вуліцы панеслі,
На ўскрайку лесу пахавалі…
Малітву хорам заспявалі,
Адна зязюля прамаўчала,
Нібы віну сваю адчула,
Што гэтак мала кукавала…