Вераб'і

May 17, 2013 17:08

Сядзелі на Савецкай, елі марозіва. Прыляцелі вераб’і. Ну мы іх і пачаставалі марозівам… Фотаздымкі! А таксама верш пра каханне і вераб’ёў.



Вераб’і

Вераб’і - твае сябры,
Трушчаць печыва ля лавы.
Ты смяешся, а яны
Узлятаюць ў неба жвава.

Ты ў дагонку ім глядзіш,
Быцца разам узлятаеш,
Ты ж гарэза, як яны:
Некуды усё спяшаеш -

І вандруеш і жывеш
Па птушыных ідэалах,
І мяне ў палёт завеш
З вераб’інай шумнай зграяй.

Вераб’і - твае сябры,
Трушчаць печыва ля лавы,
І мяркуем мы: яны
Рады нашаму каханню.



.


.


.


.


.


.


.

фотасесія, вераб'і, верш

Previous post Next post
Up