Неяк, эксперыментуючы ў рухомай геаметрыі з геаметрычнымі месцамі, заўважыў наступнае: Калі дзве вяршыні трохвугольніка АВС фіксаваныя, а трэцяя С рухаецца па прамой, паралельнай АВ, то ортацэнтар трохвугольніка акрэслівае крывую, падобную на парабалу.
Паспрабаваў гэтую домнеўку (гіпотэзу) спраўдзіць. Доказ атрымаўся нескладаны. Задача надаецца для факультатыва «Уводзіны ў аналітычную геаметрыю».