Jan 01, 2010 19:41
Прайшоў чарговы год. Таму з нагоды 2010 - усім добрым людзям - віншаванні і пажаданні здароўя, шчасця і дабрабыту. Чаму менавіта дабрабыту - побач з такімі фундаментальнымі катэгорыямі як здароўе і шчасце? Таму, што дабрабыт - ня менш фундаментальны - калі чалавек працуе і запрацоўвае сваёй працай на тое, каб яго сям'я адчувала сябе забяспечанай, ён інакш думае. Як казаў калісьці Бенджамін Франклін, - пусты мех прама не стаіць. Лукашызм намагаецца пазбавіць людзей менавіта эканамічнай свабоды як раз таму, што яна дае магчымасць быць свабодным ад "дзяржаўнай" мазаічнай ідэалогіі. Таму - жадаю ўсім зарабляць грошы ў згодзе з уласным сумленнем, якія дазволяць вашым семьям датрываць да вызвалення. Засталося няшмат - бо гэты год будзе вырашальным. Live free or die. Дасць Божа, паміраць не давядзецца.
asiitis