Happy New Year!

Dec 31, 2008 22:52

 Ну вось - ужо дваццаць трэцяя гадзіна трыццаць першага снежня. Толькі што скончыў прыбірацца, жоначка яшчэ гатуе нешта - але ў прынцыпе мы гатовыя святкаваць :) Трэба хуценька - караценька, хвілін на сорак - падбіць бабкі пад адыходзячым годам. Галоўныя падзеі 2008 у маім жыцці:

1. Пасля некалькіх год жыцця за мяжой (Кіеў, Штуттгарт, Варшава) я вярнуўся на Радзіму (вясна)
2. Радзіма падаравала мне каханне майго жыцця, і мы з Дар'яю ўзялі шлюб (восень)
3. Праца ў Белсаце была ў гэтым годзе вельмі цікавая (канфіскацыя камер, ператрусы, ляжанне тварам на бятоне)
4. Але грошы ў рэжыму скончыліся, і камітэту далі адбой - а ў нас прынялі дакументы на акрэдытацыю (зіма) PS. - мы абавязкова пераможам.
5. А яшчэ я ў гэтым годзе ўпершыню ў жыцці ўласнымі рукамі пры дапамозе цесця выкапаў сапраўдны калодзеж (восень)
6. Палазіў па пірамідзе Хеопса (лета)
7. Вырасціў маленькую туевую плантацыю з насення, сабранага ў Менскім батанічным (зіма)
8. Некалькі дзён таму ўзяў на выхаванне другога ката (зараз у нас з Дашаю іх два - малы і вялікі - Цёма і Мурза, якога афіцыйна завуць Red Beauty).

А так увогуле - галоўная выснова году такая - калі жыццё жывецца на дваіх, яно нашмат прыгажэйшае. Пайду пацалую жоначку і падзякую ёй за ўсё, што мы зрабілі разам у гэтым годзе. А ўсіх добрых людзей, якіх ведаю - з Новым Годам - і галоўнага - кахання!

asitis

Previous post Next post
Up