Успрыняцьце вядомых людзей

Nov 15, 2009 23:52

На сустрэчы Ярмольніка і студэнтаў Інстытута культуры мяне не пакідала адчуваньне, што студэнты ўспрымаюць яго як малыя дзеці успрымаюць малпачку, якую прывезьлі, каб зрабіць фота на памяць.
Магчыма, я разбалаваная на сустрэчы зь вядомымі людзьмі, але калі мой стрыечны брат хваліцца мне што бачыў праз дарогу Паніна, нібы гэта самая важная падзея месяца; калі сяброўка, што вучыцца на насташніка музыкі, вішчыць ад радасьці, што бачыла за кулісамі Быйнова, які да гэтага адкрываў рот пад фанеру; калі сяброўка, што аб'езьдзіла паў-Еўропы цэлы дзень мне талдычыць, што яна ідзе на канцэрт самога (!) Грышкаўца... У такія моманты мне хочацца адключыць гук зьнешняга сьвету. Таму што гэтае ідала паклонства, узвышэньне т.зв. зорак... Божа, у жыцьці адбываюцца і больш важныя рэчы!
У аўторак у Інстытут культуры і хамскіх ахоўнікаў прыедзе Занусі. Шоу працягваецца.

ЗЫ Сёньня ўдумліва паглядзела фільм "Они сражались за Родину". І ў параўнаньні з камунікацыяй з Федасеевай-Шукшыной, Занусі і Ярмольнікам гэта мяне найбольш уразіла... Ці проста эмацыйна дабіла? Я устал. Але рэкамендую ўсім паглядзець і пераглядзець гэты фільм.

лайф, Лістапад, кіно, наваколле

Previous post Next post
Up