Nov 10, 2008 20:46
Кожная і кожны чалавек мае права самастойна выбіраць прафэсію. Навязваньне і прымус - дохлы нумар, нічога добрага з гэтага ня выйдзе.
Мой брат спрабаваў стаць эканамістам, бо ў яго матэматычны, разьліковы склад розуму. Але жаданьне быць музыкам усё адно перамагло. Цяпер ён класны бубнач.
Мая сяброўка ніколі ня думала, кім хоча стаць, бо за яе ўсё бацькі ўсё вырашылі на 20 год наперад: толькі музыка! У выніку яна навучаецца ва унівэры на эстрадным аддзяленьні, але калі яна грае на скрыпцы, мне падаецца, што яе зараз званітуе на інструмент.
Мая бабуля марыла, каб я стала настаўніцай, бо "праца будзе заўсёды". Мама марыла, каб я стала піяністкай. Але мне ніколі не навязвалі меркаваньне, таму я сама абрала прафэсію.
Час ад часу я ўяляю сваё будучае жыцьцё: мужа, 3-ое дзяцей , сабаку,хатнія клопаты, адпачынак на прыродзе, санкі, садок, школу беларускамоўную і музычную...
І часам я думаю:цікава, кім будуць мае дзеці?
І вось чамусьці так хочацца, каб сын стаў аператарам. Ну вось сама ня ведаю чаму...
Абірае чалавек самастойна. Задача бацькоў - выгадаваць вартага, добрага, шчырага і сумленнага чалавека.
(нешта на вечнае мяне пацягнула...йех)
жыва_Я))),
сябрукі,
лайф,
дзеткі,
навакольле,
тэ-тэ-тэ