пра канец першай сэсіі

Nov 03, 2011 12:52

падыходзіць да канца першая сэсія. і хоць праз занятасьць на працы не даю рады наведваць шмат заняткаў, я вельмі-вельмі рада, што пайшла вучыцца зараз. бо часу заўсёды ня будзе. па-першае, гэта вельмі моцна мабілізуе і не дае расслабіцца. па-другое, я па натуры такі чалавек, што мне трэба ўвесь час вучыцца чаму-небудзь новаму. я вельмі люблю журналісцкія трэнінгі і курсы і з вялікаю тугою ўзгадваю, напрыклад, пра школу журналістыкі ў кіеве, але на замежныя курсы яшчэ больш не стае часу пакуль. хоць і шкада.
першая сэсія была больш уступная, таму не ўсе дысцыпліны былі спецыялізаванымі. напрыклад, у нас выкладалі кіраванне персаналам. дысцыпліна сама па сабе вельмі карсыная. плюс вельмі пашанцавала з выкладчыцай, якая ў асноўным працуе ў акадэміі кіравання пры прэзідэнце, таму было цікава яшчэ паслухаць ад яе, як перападрухтоўку праходзяць гэбісты. але больш карыснымі натуральна былі самыя лекцыі. я вельмі люблю, калі выкладчык падмацоўвае тэорыю прыкладамі. неабавязкова, каб гэта было з асабістага жыцця... па прыкладзе вывучэння белмовы на журфаку скажу, што часам гэта зусім непатрэбна - выкладчыца з журфака заўсёды прыводзіла ў прыклад пошлыя фразы, з якіх рагаталі найбольш абмежаваныя і тупыя студэнты. але вернемся да выкладчыцы а кіраванні персаналам. расказвае яна пра сябе, што адзін час у яе было так шмат працы, што аднойчы яна прачнулася, убачыла, што ў яе сып па ўсім твары і першае, што ёй прыйшло ў галаву: "ура, на працу ісьці ня трэба - буду на бальнічным" сьмех-сьмехам, але прызнаюся, што часам я пра сябе так думаю - хоць бы захварэць, ну хоць бы на некалькі дзён, каб адпачыць. але калі на днях у мяне акурат паднялася тэмпература да 37,2, і я зусім не магла нічога рабіць - гэта мой самы паршывы стан - я зразумела, што такія жарцікі дрэнныя. таму трэба папросту знаходзіць час на адпачынак.
што яшчэ мяне здзівіла ва ўніверсітэце - на кожны іспыт аднагрупнікі скідваліся грашыма на прэзент для выкладчыка. упрынцыпе, я чула, што гэта вельмі распаўсюджана для завочнікаў. але ў мяне вельмі катэгарычная пазіцыя на гэты конт - адмоўная. мне ў гэтай сітуацыі проста цікава назіраць, як няёмка тым, хто дорыць і тым, хто прымае. хоць часам усе і ў сваёй талерцы. дык вось, на адным з іспытаў выкладчык падарунак браць адмовіўся. тут трэба сказаць, што ёй яшчэ і намеснік дэкана. скончылася ўсё тым, што папярэднім выкладчыкам далі вымову за тое, што яны прымалі прэзенты, а са старастай правялі тлумачальную размову. яна плакала і прасіла не адлічваць яе. а я глядзела на ўсё гэта і думала, што продаж дыпломаў для пантоў трэба ўсё ж легалізаваць.

эРБэ, універ, навакольле

Previous post Next post
Up