Oct 25, 2011 14:03
Калі мой дзед хацеў паглядзець ці паслухаць навіны, ён казаў: "Уключыце мне паследнія ізвесція".
У дзяцінстве страшэнна раздражняла, што ў 20 гадзінаў заўсёды ішлі навіны, а пасьля яшчэ і ў 21 гадзіну - панарама. Мой дзед ніколі ня быў ніякім партыйным дзеячам, але навінамі цікавіўся заўсёды. Гэта была такая абавязковая традыцыя - увечары і ўраніцы ўсе слухалі "Свабоду". Не таму, што хацелі, а таму, што прыёмнік равеў на ўсю хату. І, калі вы хоць раз слухалі рэальную "Свабоду", а не ан-лайн, вы ведаеце, як там затарможана размаўляюць вядучыя - гук дрэнна даходзіць.
Мая мама, як і дзед, без "Свабоды" проста заснуць ня можа. Тату таксама падсадзіла. Тэлефаную ім на днях, пытаю, што робяць. "Ды нічога! Ляжым во ды "Свабоду" слухаем".
І ў гэтым радыёпрыёмніку ёсьць нешта такое вечнае і сямейнае.
Учора слухалі песьні Даньчыка - голас як голас, але як толькі ўключылі ягоную прамову на радыё, усё - гэта ўжо знаёмы з дзяцінства чалавек. Такое ўражаньне, што ён усё жыцьцё так і жыў з намі - як прачыналіся, як клаліся спаць.
7'я,
дзяцінтсва,
настальгія,
радыё,
журналістыка