пра разумнага і маладога (і прыгожага!)

Sep 08, 2011 15:45

сёння да нас прыйшоў вельмі таленавіты і мабільны малады чалавек.
ня ведаю, як яго клічуць, але ведаю, што яму ўсяго 21 год, ён працуе старшынёй візавага аддзела ў адной з самых буйных турфірмаў сталіцы. ён яшчэ вучыцца на фма ў бду, але тое, як ён размаўле пра бізнэс, я ў захапленьні.
кароч, калі з'явіцца матэрыял (спадзяюся, ён будзе добры), скіну спасылку. калі я бачу і чытаю такіх людзей, у мяе ўздымаецца настрой і распраўляюцца плечы, што ня ўсё так безнадзейна ў нас.
і да, красавец - страаашны! сядзіць насупраць мяне і я гатова проста эстэтычна любавацца ім гадзінамі. і слухаць, слухаць, слухаць яго...:)
кароч, пайду працаваць далей.
проста ведайце, што дзесьці засталіся таленавітыя прыгожыя маладыя людзі. і яны нашанскія, беларускія!

бізнэс, праца, прыгажосьць, навакольле

Previous post Next post
Up