пра міністра сельскай нашай гаспадаркі

Jun 21, 2011 17:11

калі я гляджу на фота міхаіла русага, мне здаецца, што ён вось-вось заплача. паглядзіце самыя:




між іншым, па ягонай нават афіцыйнай біяграфіі вельмі добра бачна, як у нашым ва ўрадзе перасоўваюць туды-сюды людзей.

У 1994-2001 гг. быў Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у 2001-2003 гг. - Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь N 303 ад 10 ліпеня 2003 года вызвалены ад пасады Міністра сельскай гаспадаркі (прызначаны Зянон Ломаць) "За невыкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных дадзеных па гэтых пытаннях "вызвалены ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 2003-2004 гг. - Саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург). Да 2008 года - старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па аграрных пытаннях. У наступныя два гады курыраваў праблемы чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.

20 мая 2010 года прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

такім чынам робіцца бачнасьць таго, што нешта зьмяняецца. калісьці я працавала ў дзяржаўным выданьні. там любілі перастаўляць адных і тых жа супрацоўнікаў на розныя пасады. іх проста зьмянялі месцамі. здаецца, гэтай схемы не разумеў ніхто, акрамя самога рэдактара - былога ваеннага, - гэтым усё сказана.

эРБэ, он-лайн, шос

Previous post Next post
Up