халадзільная істэрыя

Jun 01, 2011 14:59

на днях прывезьлі нам такі новы наш халадзільнік. грузчык з парога:
 - кагда будзеце прадаваць?
- што? - не адразу зразумела я.
 - ну халадзільнік?
- я ён што, няякасны? і дзе каробка ад яго? - яшчэ не разумела я намёка ад грузчыка.
 - каробка на 1-м этаже, а еслі надумаеце прадаваць, то вот мой целяфон, - і дае мятую паперку з нумарам вэлком і надпісам "володя"
я разглядаю. маўчу
 - вот вы за скока ево бралі? за 2,2 млн.?
 - ну, дапусьцім, - кажу я (мы заплацілі 1, 5 млн. насамрэч)
 - таак... значыць, я ево за 2,6 млн. у вас магу ўзяць? сагласны?
- ну, мы падумае, - шматзначна кажу я.
- думайце-думайце. но у магазіне стока не дадуць. а мы самі забяром і сьнесём дажа.
 - ага, ну мы падумаем, - сказала я на разьвітаньне.

сёньня выставіла аб'яву, каб прадаць лядоўню старую. першы званок раздаўся праз 2 хвіліны, як аб'яву апублікавалі.
 - мы забіраем. чэрэз 40 мінут будзем. нікаму не аддавайце!
- ну добра, - кажу я. і думаю, каму гэты халадзільнік трэба яшчэ.
але пасьля таго званілі ўжо стопяцьсот разоў, пакуль я далезла выдаліць аб'яву. апошні званок быў рэальна істэрычны.
 - здасьце. чэрэз скока можна заладзільнік у вас забраць. мы гатовыя выязджаць!
- а ўжо прадалі, прабачце, - адзкаваю я.
 - как продалі? - крычыць мужык. - за пару часов уже продалі????
 - ну, так атрымалася, прабачце.
 - бляць! што ж за страна такая! эта же п*дзец какой-то. конец света, бляць, не в 2012, а уже сейчас наступіт! - ён так араў, што я ажно спужалася. і маўчу ў адказ. ну што мне яму гаварыць?
 

эРБэ, навакольле

Previous post Next post
Up