чумачечы жук

May 24, 2011 23:41

вельмі рэдка мне падабаецца нейкая папсовая песьня, але гэта "чумачечая вясна" проста заела ў маёй галаве.
і я зьвярнула ўвагу на тое, што зараз, калі пачую яе, нават падтанцоўваць пачынаю.

пад гукі вясёлай песьні ў пакой заляцеў страшны вялікі майскі жук.
сабака на сёмым небе ад шчасьця - сезон паляваньня адкрыты.

сітуацыя выглядала камічна. я прыкрываюся рукамі і пішчу, бо ён лятае нада мной. ягор бегае па ўсім пакоі і спрабуе яго злавіць і выкінуць за акно. альмуша ходзіць на двух лапах, каб быць да яго вышэй і бліжэй, рычыць і вушы так пры гэтым напружваюцца-напружваюцца.

ну, чым скончылася... жук ударыўся ў жырандолю, катапульціраваўся прама у рот альме. ягор пасьпеў дастаць ужо труп - альма яму гэтага ніколі не даруе, я думаю.

ужо паўгадзіны прайшло, а яна ўсе сядзіць і глядзіць на гэту жырандолю, быццам вартавы ў крамля...

7'я, музыка, вясна, йоооооон, Альма

Previous post Next post
Up