May 19, 2011 18:52
я з гонарам магу сказаць, што латэрэі я ніколі не купляла. перш за ўсё таму, што ў гэта я ня веру гэтаксама як у космас і варажбітак.
а вось мой тата латэрэі купляў. раней ім заробак налічвалі наўпрост у касу банку. трэба было прыходзіць з пашпартам, тады выдавалі грошы. касіркі "беларусбанку", як толькі пабачаць на экране больш-меньш прыстойную суму, пачынаюць ныць і ўпрошваць: "а купіііііце латэрэйку! ну пажааааааалуста!" я б іх, вядома ж, нахер паслылала з іхнімі супер-лато, але тату было сорамна неяк. і ён купляў. адразу, праўда, камячыў у кішэні. і іхні лёс магла выратаваць толькі мама. калі тата непасьпяваў іх выкінуць у сьметніцу, мама, перш чым закінуць нагавіцы ў машынку, даставала камочкі латэрэйнага шчасьця з кішэняў. яна звычайна аддавала іх мне, каб я праверыла, ці не выйгралі мы кватэру ў цэнтры менску. я правяраць забывалася, таму білеты пасьпяхова адпраўляліся на сьметнік. але аднойчы я такі праверыла "шчасьце". гэта была латарэя "гараднічанка". і касірка мне ўзрадавана адрапартавала: "паздраўляю! вы выйгралі магнітолу!" я спачатку не паверыла, бо я рэальна ў жыцьці нічога і не выігрывала, але нумары білета і справаздачы сапраўды супадалі. адправілася я забіраць падарунак. у офісе латэрэйнай агенцыі я прастаяла гадзіну, пакуль завхоз такі прыйшла на працу. было бачна, што кліентаў у яе амаль не бывае, таму я рэальна напружвала яе сваёй прысутнасьцю. ужо на месцы высьветлілася, што я ўсё ж выйграла бумбокс, а не магнітолу. і бумбокс гэты нават у іхнім офісе не захацеў працаваць. мацюкаўчыся завхоз з доўгімі чырвонымі пазногцямі дастала новую скрыню зь іншым бумбоксам. гэты пры ёй працаваў. завезла я яго дадому, бацькі казалі - ерунда, а прыемна. а праз тыдзень з гэтай ерунды паваліў дым - усё, музыкі больш не было.
другі раз у латэрэю я выйграла, калі нам яе падарылі аднакурсьнікі на 8-га сакавіка. быў час, калі гэта лічылася нармальным падарункам, калі ў групе 20 дзяўчат і 5 хлапцоў. па гэтай латэрэі я выйграла тысяч 8. білет каштаваў тысячы тры, напэўна. пры гэтым я была адзінай з групы, хто выйграў хоць штосьці, астатнія 19 білетаў пайшлі ў фонд саміведаецекаго:)
эРБэ,
7'я,
лайф,
навакольле