плануем падарожжы

Mar 30, 2011 12:02

цёплай правільнай вясной мы пеаедзем у эстонію. марціновіч мне ўжо ўсе вушы пражужжаў, як там шыкоўна.
асабліва пра паром да фінляндыі. думаю, што гэта самая экстрымальная частка нашага падарожжа. водны транспарт мяне не прываблівае. бо няма нічога горшага, чым патануць на пароме.
воляю лёсу, з паромам я сутыкалась аднойчы - у нямеччыне. мы пераязджалі вялікую раку. прычым разам з аўтамабілем. я згодна, што гэта экалагічна чыста, нават хутка, але адчуванне, што ты можаш патануць прама ў машыне... бррр

наш трып-ліст мае шмат краінаў, але найбольш мне хочацца ў ірландыю, ісландыю і грузію.
я проста востра адчуваю патрэбу там з'явіцца.
і ў зша хачу. але найбольш, каб зь сябрамі сустрэцца.

дарэчы, летам мы плануе асесьці ў беларусі. паедзем на палесьсе, браславы і на шацкія азёры. гэта ўжо украіна, але зусім блізка ля беларусі.
шацкія азёры нам моцна нахвальлвалі, таму гэта абавязковым пунктам!

а куды едзеце вы?

падарожжы

Previous post Next post
Up