капейкі

Feb 03, 2011 21:51

капейкі - гэта мая праблема. я ня ўмею іх траціць. хоць траціць грошы я люблю:)
апошні раз зь літвы прывезла літаў 30 капейкамі. і толькі ў менску, павыкручваўшы ўсе кішэні, я гэта зразумела.
на касе я заўсёды губляюся, калі называюць ня круглую суму. і я не магу вельмі хутка налічыць суму капейкамі.
не разумею, як так хутка гэта робяць эўрапейцы, але для мяне капейкі ўсе падобныя. і ля касы я звычайна, як бабка, не магу некалькі гадзінаў адлічыць дробязь. што нават сорамна.
хоць капейкі самі па сабе (не як разьліковая рэч) - гэта вельмі нават міла. і гаманцы з аддзяленьнем для капеек мне вельмі падабаюцца.
такія гаманцы ў мяне ёсьць. але вось звычкі тусаваць і замоўваць капейкі туды, пакуль няма:(

лайф, Эўропа, сама _па_сабе

Previous post Next post
Up