песняры

Jan 11, 2011 00:45

я песняроў люблю. у нас іх уся сям'я любіць. гэта, бадай, адзіны беларускамоўны гурт, які падабаецца майму тату, які беларускую мову любіць і паважае, але ня ведае.
дык вось. песняры цудоўныя.
і онт хоць і сраны канал, але там зараз трансьлююць юбілейны канцэрт памяці мулявіна.
сьпяваюць песьняры розных складаў. колькі іх там у нас цяпер?
некаторыя песьні выкананы ерундова. а вось "мой родны кут" прасьпявалі проста шыкоўна.
кароч, гуштын аблізваецца, гуштын вінаваціць сябе ў тым, што яна дура і прапусьціла такі феерычны канцэрт у жывую. вы б чулі іхняга скрыпача!!!
трэба дыск ці запісаць, ці купіць зь песьнямі. каб у машыне грала не дэбільнае рускае радыё, а нармальная музыка. каб я хоць падпяваць магла. а то з гэта рускай папсой проста бяда - ні аднаго тэксту ня ведаю!
ну, і зь любімага - "малітва", "алеся", "мой родны кут".
а ў вас?

паЧУЦЬці, музыка

Previous post Next post
Up