Dec 02, 2010 17:20
мне было заўсёды сорамна, што беларускіх песен я ведаю зусім мала. вось бывае зьбярэмся кампаніяй, вырашаем што-небудзь пасьпяваць, і так апынаецца, што акрамя "купалінкі" і "трох чарапах" ніхто ня ведае больш словаў іншых песен. адзін куплет, адзін прыпеў, а вось каб усю песьню цалкам - такога няма. асабілва сорамна, калі спаборнічаеш у песьнях з замежнікамі. у віленскай рэстарацыі мы спрабавалі перасьпяваць нарвежцаў. ледзь-ледзь артымалася, бо рускіх песен ведалі шмат, але гэта ня тое. рускія песьні у нацыянальным спаборніцтве беларусам сьпяваць сорамна. спрабавалі перасьпяваць немцаў у каложскім парку. і немцы перамаглі. хоць мы былі такія галасістыя, што нашу "купалінку" было чутно на другім беразе нёмана.
марозным, а значыць лянівым чацьверакам я села за фортэпіяна. за пару хвілінаў падабрала "магутны божа", падрыхтавалася давучыць нарэшце "разьвітаньне з радзімай" і пляную папоўніць свой сьпіс песен.
што там яшчэ ў нас сьпяваюць нацыяналісты беларусы?
фортэпіяна,
сама _сабе,
музыка,
пытаньне,
жыва_Я))),
мая краіна Беларусь,
сябрукі