Выбары. Пачатак.

Nov 24, 2010 20:19

Мяне сёньня разьвесяліў Рыгор Кастусёў.
У сваім звароце ён адзначыў: "Чыноўнікі, ня бойцеся Рыгора Кастусёва. Хто не краў, той не сядзе!"

Ну, хто тут сьмелы?:)

А яшчэ я сёньня казала пра плюсы таго, што кандыдатаў шмат.
Вы ж уявіце, што элетарат, які сядзеў у багне і інфармацыйнай блакадзе апошнія чатыры гады, адразу ад 9 кандыдатаў... ладна, ад 8-мі, бо Міхалевіч не лічыцца... А Цярэшчанка лічыцца? Блін, ну нават ад 7-мі кандыдатаў адначасова і некалькі разоў пачуе, што "Лукашэнка-дыктатар", "Не хадзіце на датэрміновыя выбары!"

У мяне традыцыйна перад важнымі палітычнымі падзеямі прачынаецца пачуцьцё веры да беларусаў, надзеі на перамогу, спадзяваньні, што людзі перастануць маўчаць. І цьвёрдая ўпэўненасьць, што ў мяне ў жыцьці ёсьць толькі адзін вораг, які, напэўна, не ўяўляе пра маё існаваньне, але які 16 год атручвае жыцьцё мне і маім дарагім і блізкім людзям.

выбары-2010, мая краіна Беларусь, лайф, навакольле, сама _па_сабе

Previous post Next post
Up