"фсё только брендовое" :)

Nov 22, 2010 18:04

у мінску насамрэч два заапаркі. адзін у чыжоўцы. другі ў гц "сталіца".
на выходных мне "пашчасьлівілася" ўбачыць варыянт другі - затасканых сталічных модніц.
у "сталіцы" ёсьць павільёны ў агульнай залі. такія вітрыны пасярод паверхаў. хто бачыў гэта хоць раз, напэўна, усьміхаўся.
"брэндавыя" рэчы, дызайнерскія сумкі і гаманцы...для рэчаў брэндавых кошты нязначныя. для кітайскай таннай падробкі, якімі гэтыя рэчы з'яўляюцца, кошты вар'яцкія. і гандлярам хапае гумару рабіць зьніжкі і распродаж:)
праходжу міма чарговага кіёску. спыняюся, каб зьняць куртку (было вельмі-вельмі горача). дзяўчына, якая стаяла ля вітрыны, камандным тонам загадала прадавачцы:
 - несите мне все кошельки на замке. только брендовые. только от Louis Vuitton. и быстрее. меня машина ждет на остановке, я занятой человек! 
У гэты момант я  паглядзела на цэньнік. Кошт гаманцоў быў і сумным, і сьмешным адначасова - 30 тысяч рублёў:). Прадавачка хутка выкладвала гаманцы, яна моцна хвалявалася...
Псеўдаледзі была апранута тыпова, думаю, што на рынку ў Ждановічах: угі на картоннай падашве, пухавік са штучным мехам і сінціпонам, які зьбіваецца ў камочкі і шапка са страшнымі стразамі, якія сёння-заўтра вываляцца. І напэўна, яна ня ведае, што машыну можна паркаваць у паркінгу - у "сталіцы" ёсьць такая магчымасьць.
 Кліентка закрычала з прытэнзіямі:
-ДЗевушка, я просила только Louis Vuitton, зачем мне показывать Chanel?
І раптам мне стала шкада прадавачку. Бо такая праца - гэта яшчэ горш, чым уцюхваць гербалайф ці шампунь ад Арыфлэйм. Бо на гэтай працы трэба ўвесь час хлусіць, быць ветлівай і мець справу са 100% кітайскай падробкай. Я думаю, па фэн-шую:) рэчы з Кітая валодаюць дрэннай энэргетыкай.

людзі, шопінг, лайф, хохма, навакольле

Previous post Next post
Up