Jul 05, 2010 20:40
Учора ў Вільні быў моцны-моцны дождж. І мы шпацыравалі басанож па друкаванцы. Не перадаць словамі, наколькі яна - Вільня - падабаецца мне ўсё больш і больш. Заўтра ізноў пайду адна зь ёй на спатканьне. У 7 гадзінаў раніцы яна сапраўды чароўная. Дарэчы, у літоўцаў выходныя. Яны святкуюць каранацыю Міндоўга, якая адбылася ў Наваградку. Вось такі парадокс. Што там было ў ваенным горадзе-гемароі Мінксу ў гэтыя дні, я ня ведаю І ведаць не хачу.
Эўропа немагчыма прыцягальная прыгажосьцю. Сёньня паказвала Вольцы касьцёл сьвятой Ганны. І назірала за яе вялікімі вачыма ад захапленьня:) І вулачкі, вулачкі, вулачкі... гуляць і не стамляцца. Люблю!
паЧУЦЬці,
7'я,
падарожжы,
наваколле,
сама _па_сабе