Мой вугал. Стоп.

Jul 01, 2010 16:33


Кожнаму патрэбны свой. Вугал. Толькі яго і больш нічый. Гэты вугал можа быць літаральна вуглом. А можа быць пентхаўсам (як гэта пішацца, а?) - каму што падабаецца. Гэта толькі твой вугал. Як ў папсовых J Morsаў -

"Гэта толькі мая адлегласць,
І ніхто не павінен ведаць,
Дзе і як я трымаю кантроль
І дзе радасць мая і мой боль".

Гэта месца, дзе можна пабыць сам на сам.  І проста рабіць, што хочаш і як хочаш. Думаць пра розную лухту. Заганяцца па тупых прычынах - тваіх прычынах. Паліць сьвечкі, запалкі, цыгарэты. Аблівацца вадой. І хадзіць проста ў шырачэзнай майцы памеру XXXL ад якой-небудзь "Нашай нівы" ці "Будзьмы". Гэта глядзець "Sex & the city" ў соты ці мільённы раз - каму якая справа? І не слухаць "Колькі можна?", "Ну ты даёш!" Гэта есьці фаст-фуд і выклікаць кур'ера з сушы. Гэта крычаць, сьмяяца, дурачыцца. І дзьверы на замок. І галава на замок. І сэрца на замок. Фсё. Толькі я. І больш нікога.

Павінен быць свой вугал. І каб ніхто без дазволу туды не заходзіў. І ня лез. І не перапытваў.

Часам чалавеку патрэбна быць толькі аднаму. Мне гэта патрэбна з пастаяннай перыядычнасьцю. Бо я прывыкла жыць адна ўжо 6 год. І мне гэта падабаецца.

У мяне ёсьць свой вугал. У мяне ён будзе заўсёды.

паЧУЦЬці, лайф, сама _па_сабе

Previous post Next post
Up