Jun 17, 2010 01:36
Кіно, якое я пераглядаю сотні разоў. Найлепшае, што можна бачыць на экране. Фільм, які дапамог вялікай колькасьці жанчын быць больш уважлівымі да свайго цела, да сваіх стасункаў, да размоваў пра сэкс, людзі пачалі больш актыўна размаўляць пра тое, што заўсёды было нормай.
І вельмі чаканы працяг фільма.
Я ў задавальненьні!
Асабліва калі глядзець на вялікім экране і ў кампаніі старых-сябровак-хахатушак. Я іх люблю.
Фільм уражвае раскошай, занадтай рэчавасьцю, супрацьгамафобскай тэорыяй і рэальнасьцю. Няма саплей на тэмуім 45 і ў іх няма дзяцей. Гэта іх выбар. Гэта іх жаданьне. Разам з тым, паказаныя зусім іншыя жыцьці. Зь дзецьмі - сваімі, усынаўлённымі і сурагатнымі, - галоўнае, што ёсьць выбар. Мамы прызнаюцца, што дзеці іх задалбалі. І гэта абсалютная праўда. Мужыкі завісаюць у целіка і не падымаюць свой зад, і гэта таксама праўда. Няма перабегаў да іншых кавалераў. Ёсьць пара. І кожны застаўся са сваімі прынцыпамі і непаўторным характарам.
У зале было толькі 2 хлапцы. Зала была амаль поўная.
Толькі два маіх знамых мужчыны ацанілі гэты серыял. І яны заслугоўваюць павагі:)
сябрукі,
лайф,
кіно