Jun 15, 2010 22:21
Я вельмі люблю свае галоўныя перамогі. Таму што гэта перамогі над самой сабой. Каб не ленавацца, каб не нудзіць, каб узяць сябе ў рукі, каб зрабіць усё магчымае.
Аднойчы я ўладкоўвалася на працу, дзе прэтэндэнтам трэба было прайсьці конкурс. Мы павінны былі напісаць рэкламны артыкул пра кампанію. Той, чый тэкст будзе лепшым, і застаецца пераможцам. Пасьля адбора рэзюмэ і суразмоўя да конкурса артыкулаў дайшла я і малады чалавек. Ён быў вельмі амбіцыйны, самаўпэўнены, задаваў шмат пытаньняў працадаўцам і откровенно подлізывался. Я думала, што ён па-любому пройдзе, што б я ні напісала, што б ён ні напісаў... Але мяне заела прынцыповасьць. І мне ўжо няважна было, буду я працаваць у гэтай кампаніі ці не. Для мяне было галоўнае утереть нос гэтаму нахабнаму канкурэнту. І калі я прыйшла дадому, і мне трэба было сесьці за працу, самае складанае было - прымусіць сябе пісаць хвалебную оду рэкламу пра кампанію па выпуску сьцягоў і іншай лабудзені, у якой я толкам нічога не разумею. Складана сябе прымусіць пісаць пра тое, пра што не пішацца. Але гэта была перамога. Над сабой. І як вынік - над ім.
Сёньня я ў чарговы раз перамагла. І стала любіць і паважаць сябе яшчэ больш:)
праца,
жыва_Я))),
лайф,
журналістыка