Не заўсёды мужыкі - казлы або Два выпадкі адзіноты

Jan 19, 2010 13:23

Ня тое, каб я раней не здагадвалася, але зараз у мяне ўсё расклалася проста, як кажуць, па палічках. Для гэтага мне спатрэбілася прыгледзецца і прачытаць кнігу праваслаўнага сьвятара (кніга збольшага разумная, але ёсьць пару артадаксальных загібонаў).
Адзінокія людзі - розныя людзі. Яны адзінокія па розных прычынах.

Адзін.

Калі чалавеку не хапае стасункаў - інтымных і рамантычных - звычайна ні што не ідзе ў лад. Здавалася б і на працы ўсё добра, і ў сям'і ўсе шчасьлівыя, і на вучобе адныя бонусы і плюсы... І вось прыходзіць чалавек дадому. Крыху пасядзіць-падумае дый ідзе выліваць душу сябру. Жыццё, аказваецца, усё адно храновае. І вось падчас такіх разважаньняў, саплей, словаў пра цярпеньне, надзеі і дзейнасьць праскокваюць дробязныя, але вельмі важныя дэталі: "От хачу сабе новую кофту... Але шкада грошы аддаваць", "Ой, я была ў гасьцях, дык мяне пакармілі хоць там", "Бачыла сукенку. Ну такая прыгожая, ну такая прыгожая! Але каштуе, блін, 80 тысяч!", "Не, я на тралейбусе не паеду. Ну, пачакю аўтобуса! Праўда, 20 хвілін чакаць і мароз -15, але ў мяне на тралейбус няма праязнога", "Добра, давайце сустрэнемся у гэтай кавярні, але я замаўляць сабе нічога ня буду - я дома паем"... І справа ня ў тым, што ў чалавека няма грошай. Справа ў тым, што чалавек настолькі ня любіць сябе, што  шклянку сока не можа сабе дазволіць - дорага. І нават у дзень зарплаты - "няма грошай". І калі чалавек настолькі ня любіць сябе, што не сочыць за сабой, не даглядае свой твар і цела, не дае сабе магчымасьць адпачыць і расслабіцца... Якой халеры яго будзе любіць дый яшчэ кахаць хтосьці іншы? Ну вось калі чалавек 20 год пражыў з сабой і так і не навучыўся любіць сябе, то чаму нехта пакуль што левы, які прыйшоў збоку павінен палюбіць і пакахаць. Ну як? Гэта немагчыма! Калі ты сам эканоміш на сабе зь нездаровым сэнсам, то чаго чакаць ад парнёра? Правільна - льготны паказ і кінатэатры і кветкі на распродажы... І гэта максімум. Калі той партнёр яшчэ з'явіцца.

Два.

"Все средства хороши"... Здаецца, гэта фраза першапачаткова была сказана пра вайну (?), але цяпер яе часта ўжываюць у кантэксьце каханьня. У кнізе, якую я прачытала, але якую ўжо аддала ёсьць цікавая паралель (соры, што не цытатай, а па памяці). Калі дзяўчына выстаўляе ўсё сваё хараство ўсім і адразу - гэта сімвал і знак таго, што "Бачыш, што я маю... Калі хочаш убачыць больш, ты ведаеш, што рабіць!" Я мяркую, што голым азадкам і выстаўленымі голымі грудзямі ў нас час ужо нікога ня зьдзівіш. Хоць мужчыны, магчыма, аспрэчаць гэта... І вось я думаю - свае ... органы выстаўляюць таму, што ўсё ж спадзяюцца на нешта ці таму што гэта ўжо ў некаторых генетычна закладзена?
Я не ўжываю алкаголь, але мае сябры любяць "пасядзець-пагаварыць". Пасьля таго, як бяседа дасягнула пэўнага градуса, пачынаюцца вечныя разважаньні пра жаночую сутнасьць і натуру. Фраза пра тое, што "з такімі сьпяць, але на такіх ня жэняцца", напэўна, узаемавынікальная з "от я б с ней переспал, но чё-то больше - ну нафіг!" або "ну, я сней спал. в постеле она - класс, но чё-то больше - ну нафіг!"
Дык вось калі дзяўчына ўсім сваім выглядам і паводзінамі - вульгарнымі і амаральнымі- паказвае, што " я на ўсё гатова", то няма чаго соплі жаваць і ныць, што "няма сьветалага і чыстага пачуцьця", "што ўсе мужыкі  - сволачы, бо хочуць толькі аднаго"... Яны хочуць таго, што ім адкрыта прапаноўваюць:) Як казала мая настаўніца па сальфеджыо вучням пасьля экзамена : "За что боролісь, на то і напоролісь!"
Калі перад сабакам махаць кавалкам сьвежага мяса, яму таксама будзе складана ўстрымацца. Але гэта ня значыць, што за кавалак мяса ён будзе вашым сябрам да канца жыцьця.

каханьне, лайф, назіраньні, наваколле

Previous post Next post
Up