У гэтым годзе мы працягваем вяртацца да крыніц, вывучаючы старагрэцкую мову і чытаючы аўтэнтычныя тэксты!
Тэрміны:
А. 18 - 21 жніўня - уводны мінікурс старажытнагрэцкай мовы для
тых, хто пачынае з «нуля» або «амаль-з-нуля»;
Б. 21 - 27 жніўня - філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц»;
Месца: Беларусь, Віцебшчына, Слабодка (недалёка ад Браслава);
Мэта: Паглыбіць веды аб старажытнагрэцкай філасофіі і ўвайсці ў непасрэдны кантакт з тэкстамі грэцкіх філосафаў антычнасці. Павысіць узровень валодання старажытнагрэцкай мовай.
Асноўныя тэматычныя блокі:
- Старажытнагрэцкая мова
- Сумеснае чытанне і абмяркоўванне тэкстаў
- Эрудыцыйныя лекцыі-рэфераты (альбо спатканні семінарскага тыпу)
- Перакладніцкая лабараторыя.
Агульны прынцып: Камплементарнасць. Гэта значыць, не прадугледжваецца выразны падзел на «навучаючых» і «навучаных». Адны дапаўняюць другіх, адны з другімі дзеляцца сваімі ведамі.
Даведацца, што адбывалася ў мінулым годзе можна
тут і
тут.
Хочаце ўдзельнічаць?
Пампуйце
падрабязную праграму летніка, і
апытанку ўзроўня валодання мовай. Запоўненую апытанку дасылайце на скрыню letnik2010(а)gmail.com - яна будзе лічыцца заяўкай на ўдзел у летніку.
Яшчэ не вызначаны канчаткова тэксты для другой часткі летніка - мы адкрытыя для прапаноў.
Чакаем вас ля крыніц!