адзін момант...

Jun 07, 2007 12:25

ёсць жа такія моманты.. гляджу праз шкло манітора на надпіс у вакне асі
"печатает..." і цела маё, увесь я станаўлюся чыстым блакітным-блакітным небам, у якім уздымаецца цёплае, светлае сонца..
я ведаю, што сонца седзе, я ведаю, што гэтае неба не будзе чыстым назаўсёды, я ведаю, што гэты надпіс зменіцца на Offline.. але я жадаю і веру.. што гэтае сонца будзе самым доўгім.. што хмары яшчэ вельмі далёка.. а калі не.. няхай яно будзе апошнім.. няхай хмары, якія прыйдуць, уйдуць разам са мной.. у невядомасць.. у нікуды.. у вечны Offline....

Previous post Next post
Up