РусРэп

Oct 19, 2013 12:00

Учора, 18 кастрычніка была поўня. І ў гэты дзень з раніцы да глубокай ночы па Мінску швэндалася хеўра маскалей група расійскіх журналістаў, якія фатаграфавалі і бралі інтэрв'ю ва ўсіх і ўся. У выніку ў іх атрымалася справаздача. Розныя цікавыя персанажы фігуруюць у ёй, напрыклад Зміцер Дашкевіч ці Алесь Таболіч ці 80-гадовая быўшая гімнастка, якая падцягваецца на турніках і не стамляецца, розныя меркаванні выказваюцца. "Русрэп" яўна не самы горшы расейскі навінны рэсурс, але думкі аб нейкім дзяржзаказе, глабальнам заборы грамадскага настрою раз-пораз празкальзвалі падчас прагляду. Напрыканцы журналісты напісалі, што ў іх не атрымалася зразумець, што ёсць Беларусь: пост-СССР, еўрапейская краіна ці сацыяльная дзяржава. А што ж яны хацелі, я вось нарадзіўся й жыву ў Беларусі шмат гадоў, але зразумець яе атрымліваецца вельмі цяжка! :-)

беларускі менталітэт, Мінск

Previous post Next post
Up