Sep 08, 2013 00:44
Daha braha - фолк-гурты лепей слухаюцца ўжывую. Выступ украінцаў гэта падцвердзіў. Не вельмі кранула іх кружэлка, але на канцэрце музыка ўставіла добра. Daha Braha вельмі падобна да Троіцы, тая ж медытацыйнасць, акустычнасць, шаманістасць.
А вось у выступе Hvarna я не заўважыў асаблівых адрозненняў ад студыйных версій песен. Звычайна ў фолк выступах шмат імправізацыяў, тут іх не было. Музыка даволі статычная, павольная, асабліва пасля Daha Braha. Дзеля разнастайнасці пад музыку йдуць перфомансы (месцамі жуткаватыя, як напрыклад агортванне вакалісткі ў белыя адзежы, быццам яна нейкая лялька) і маляванне пяском у рэальным часе, паказаннае праз праэктар. Дарэчы белавалосая вакалістка з яе танцамі больш за ўсё і спадабалася ў выступе гурта. Лепшая песня: "Арэхава чашча".
фолк,
фэсты