Aug 15, 2013 13:58
Найболей дрэнныя назвы крамаў (і кафэ) на мой погляд:
1. "Рублёўскі". Звычайна назва крамы паказвае што ў ёй пакупнік можна набыць, напрыклад "Садавіна й гародніна" ці "Абутак". А тут наадварот, увага канцэтруецца на тым, што пакупнік павінен аддаць. Яны б яшчэ вітрыны банкнотамі аформілі.
2. "Вавілон" - сымбаль імкнення да абагашчэння, скнарнасці, прагнасці. Растаманам туда хады няма )
3. "Гастраном". Трэшавая назва крамы як з фанетычнай, так і з лексічнай кропкі погляду. Нагадвае "гастрыт" ці штосці больш горшае.
4. "Сайгон". У Жданіках тузін такіх кафэ з аднолькавай назвай. Гэта сетка? Няўжо нельга назваць кафэ з в'етнамскім каларытам, але з фантазіяй: "ХоШыМін", "Нэм", "Чаран", "Ханой", "Чырвоны дракон"?
цікавосткі