Навальны

Jul 18, 2013 17:23

Расіі можна пазайздросціць, што ў яе быў ёсць такі апазіцыянер як Навальны.
Ён:
  1. Арганізаваў антыкарупцыйную сістэму, якая можа працаваць і надалей самастойна.
  2. Мае харызму.
  3. Выкарыстоўвае сучасныя метады для пашырэння сваёй праграмы ў масах (сацыяльныя сеткі, флэшмобы).
  4. Разбіраецца ў шматлікіх сферах.
  5. З'яўляецца глытком свежага паветра ў затхлай вертыкальнай сістэме "жулікаў і вораў".
    Але...
     Расіяне спужаліся свайго шчасця.
Яны пачалі дробязна прыдзірацца да яго. "Ён пусты палітык", але пакажыце ў цяперашняй Расіі рэальнага палітыка з канкрэтным планам акрамя Пуціна. "Ён штосці скраў", але ў краіне дзе крадуць усе, я бы ўвогуле выцягнуў паняцце "воровство" за скобкі і не прымаў ва ўвагу, бо крадуць усе, зверху донізу.
Іх прыдзірлівасць нагадвае прокрастынацыю, калі студэнт, якому трэба напісаць сваечасова дыплёмную работу, пачынае адцягвацца на дробязныя побытавыя справы і пераацэньваць іх значэнне.
Расіяне настолькі прызвычаіліся к існуючыму парадку рэчаў, што адрынулі Навальнага. Навальны быў прадуктам яшчэ той, болей свабоднай эпохі 90-х - пачатку 2000-х, і наўрад ці на яго месца прыйдзе яшчэ 10 такіх.

супраціў

Previous post Next post
Up