Jul 02, 2013 14:04
У офісе ТАА "Шчупаковіч" быў раскошны басейн, аздоблены каменнем. На абедзеным перапынку работнікі ператвараліся ў рыб, давалі нырца ў басейн і плёскаліся там. Кур'ер, які прыбыў з дагаворамі, вельмі здзівіўся пустому офісу. Ён выйшаў, прыкрыў за сабою дзверы, але раптам вырашыў заглянуць у офіс ізноў. Усе працаўнікі былі на сваіх месцах. На ланчы яны з рогатам распавядалі пра здзіўлены твар кур'ера.
гісторыі з жыцця