Originally posted by
vboo at
Сталінобус????? НАХУЙ!!!Даслаў ліст у гарвыканкам з нагоды
вось гэтай непрыемнай навіны. І вам
раю.
Зрабіў так сама, як і фрэнд. З сайта гарвыканкама можна адпраўляць электронныя звароты
http://minsk.gov.by/ru/feedback/. Тэкст трохі перапрацаваў па свойму, але думкі цалкам супадаюць. Ніжэй арыгінал.
Добры дзень. Як мне стала вядома з прэсы (
http://news.tut.by/society/285319.html), нейкія асобы плануюць запусціць у Мінску аўтобус з партрэтам Іосіфа Сталіна на борце. Так, нашыя дзяды вызвалялі Беларусь, ды і Еўропу, ад нямецка-фашысцкіх войскаў менавіта пад кіраўніцтвам Сталіна. Аднак, нашыя ж дзяды падвергліся масавым рэпрэсіям падчас яго кіравання. Па розных ацэнках, было рэпрэсавана ад 600 тысяч да 1,5 мільёнаў жыхароў Беларусі. Калі ўлічыць, што пазней ў Беларусі было афіцыйна рэабілітавана больш за 175 тысяч чалавек, і як паказвае мой асабісты досвед, такая трагедыя не абышла амаль ніводную беларускую сям'ю, то такія ацэнкі, відаць, правільныя. У кагосці з маіх знаёмых былі рэпрэсаваныя дзядзі і цёці, бацькі ці дзядулі, а хтосці сам нарадзіўся, скажам, у Якуціі толькі з-за таго, што яго дзед добра спраўляўся з гаспадаркай. Таму я настойліва прашу не дапусціць наяўнасці ў нашым горадзе аўтобусу з тварам чалавека, які прычыніў столькі болю нашаму народу. Гэта не той чалавек, якім мы можам ганарыцца.