Постапакаліпсіс, анархія, гвалт, татальны заняпад. Апошняя батарэйка да MP-3 плэеру, апошняя кропля сапраўды чыстай пітнай вады, апошнія літры бензіну--усе гэтыя рэчы як прывітанне з таго багатага мінулага свету, які чалавецтва не шанавала і , у выніку, страціла.
Фільм спадабаецца прыхільнікам кібер-панка і ўсёй адпаведнай эстэтыкі. Амаль манахромная плёнка адлюстроўвае прасторныя знежывелыя ландшафты, на якіх змрочнымі сілуэтамі вырастаюць разбураныя бетонавыя канструкцыі. Па вольных аўтабанах, выбухаючы аглушальным ровам цішыню праносяцца байкі канібалаў і іржавыя браневікі новай феадальнай улады. І ўжо няма і не можа быць нічога, акрамя... веры.