25 сакавіка

Mar 25, 2011 21:18

Нават кветкі не дазволілі ўскласці. Але ім гэта можа вылезці бокам. Усялякія апазіцыйныя мерапрыемствы служаць таксама добрую службу і ўладзе: на іх незадаволеныя рэчаіснасцю людзі выплёсківаюць сваю незадаволеннасць. Прыйшоў на Эўрапейскі марш, прашпацыраваў, і пайшоў дамоў. Усё што мог зрабіў. Зачыніўшы гэты клапан, улада можа дачакацца болей сур'ёзнага ўсплеску, і сапраўднай вулічнай барацьбы. Асабліва ўлічваючы цяперашнюю эканамічную сітуацыю.

актуальнае

Previous post Next post
Up