Dec 20, 2014 00:59
Добра займацца паркурам у Венецыі. Гойсаеш па чарапічных дахах, пралятая разам з галубамі над флюгерамі, гаўбцамі ды статуямі. А часам разбяжышся - і нырнеш быццам бы ў прорву вуліцы, але знізу не брук, а паверхня вады. Галоўнае: не ўмазацца ў гандолу, якая хутка праплывае міма па сваіх справах. Пагрузіўшыся ў прахалодную ваду, пабадзяешся па затопленых падвалах. Гэта таксама паркур, толькі наадварот. Вынырнуўшы ў пад'ездзе, падымаешся па лесвіцы з кованымі поручнямі на гарышча, а адтуль ізноў на дах гойсацца.
роздумы