Эліза Грэйвз (Eliza Graves ці Мясціна праклятых)

Nov 20, 2014 02:05



Стужка падымае пытанні аб тым, дзе знаходзіцца грань паміж нармальным чалавекам і вар'ятам.
Дарэчы грань вельмі тонкая, рэжысёр (Брэд Андэрсан) паказвае галоўных герояў у двух выявах напрацягу фільма: здаровага, упэўненнага ў сябе чалавека з пачуццём годнасці і падаўленага вар'ята, які баіцца нават самога сябе. Усё гэта адбываецца ў антуражы віктарыянскай эпохі: раскошныя цяжкавагавыя інтэр'еры, каменны палац, грунтоўна зробленыя рэчы. У электрычных прыладах катаванняў сродках тагачаснага лекавання можна ўбачыць нават штосці стымпанкаўскае. Фільм вельмі ўдала зроблены: ён даволі лёгка ўспрымаецца, хоць і закранае сур'ёзнае кола пытанняў. Нягледзячы на тое, што фільм падаецца як трылер з элементамі жахаў, ён заканчваецца хэпіэндам з вельмі гуманістычным зарадам веры ў чалавека.



кінастужкі

Previous post Next post
Up