Feb 02, 2014 14:37
Асабліва мне смешна, калі беларусаў называюць баязлівымі. Адзін Ігнацій Грынявецкі, які забіў расейскага цара Александра II, чаго каштуе. Ды і ўвогуле беларусы, калі глядзець на гісторыю, адна з ваяўнічых нацыяў сусвету. Што тычацца рыс, якія спрыяюць узнікнённю пратэстных настрояў і якіх у украінцаў на гэты час болей, чым у беларусаў, то я такіх налічыў дзве. Гэта таварыскасць і гаманлівасць, якія спрыяюць хуткай перадачы інфармацыі і настрояў у грамадстве. Як цяплыня ў рэчыве вызначаецца хуткасцю руху малекул, так і ўзровень таварыскасці/гаманлівасці спрыяе пратэстнаму руху.
роздумы