Сонца нам дапаможа. Яно любiць нас! (с)
Sometimes there's the song - you know exactly - every nation has it in own language.
Над нашай зямлёю - неба.
Пад нашым небам - зямля,
На нашай зямлi трава i вада,
I дрэвы, i промнi сьвятла.
Нас гэта зямля нарадзiла
Яе малако мы пiлi,
I ўсё, што дае нам сiлы,
Ёсьць на нашай зямлi.
Нас любiць калматае сонца,
Нас любiць месяц сiвы.
I сонца i месяц дадуць нам моцы
Для нашае барацьбы
Мiнуць у тумане стагодзьдзi,
I сталь спарахнее ўшчэнт,
А мы тут былi, i мы тут будзем,
Пакуль iснуе гэты сьвет.