Паспарту!

Oct 16, 2015 21:35

У дзяцінстве вельмі любіў глядзець Форт Баяр. Мяне захаплялі вясёлыя маленькія дзядзечкі, адзін з каторых быў Паспарту!)


Я малы ня ведаў, што большасць карлікаў маюць аднолькавыя рысы твару. Таму ўявіце як я ўзрадваўся, калі сустрэў у Слоніме, як мне паказалася, таго самага Паспарту! :D
Расказваў пацанам, што ўбачыў на нашым рынку, прыкольны такі мужычок і па-нашанску балакае :) А потым я падрос-паразумеў і расчараваўся :)
А нядаўна стаў заўважаць карліка на ровары ў маім двары. Смешна гэта выглядае. Ён заўсёды ганяў з вялікім заплечнікам. І тут я даведаўся, што гэта наш паштальён. І вы б бачылі як я заўсміхаўся, калі ён дастаў вялікі клунак ключэй! Захацелася крыкнуць: Паспарту! Нясі ключы ад пакоя з золатам! :D

цікава, жыццё

Previous post Next post
Up