Людзі-машыны

Oct 14, 2015 23:02

Кожны дзень стаю ў заторах, ці то  раніцай, ці то вечарам. І разглядваю карчы вакол сябе. І вось кожны, як і ў дзяцінстве, хоча прынарадзіць свой ровар корч. Хто там налепачкі налепіць, хто знутры мехам усё абаб'е :D Карацей можна даведацца хто тут ватнік, хто суценёр, а хто неарыгінальны пазёр :)
У мяне з усіх наваротаў толькі налепка "У машыне едзе маленькі беларус" і толькі таму што гэта мімімі)) Бянтэжыць ўсё іншае ў салоне: "ёлачкі-пахучкі", чоткі(чоткі, Карл!), цацкі ды іншае.
Дык вось сёння сустрэў на дарозе во такога чувака!) Той момант калі усе гэтыя налепачкі і стужачкі не бянтэжаць, а вызываюць жаданне выйсці-пазнаёміцца :)


Думаў паказаць палец у гару гэтаму чуваку, але каго я падманваю? Я ж сцыклівы і асацыяльны тып :D

Якуб, фота, жыццё, Ліверпуль

Previous post Next post
Up