Ёсць такая традыцыя. З 2009 года, калі мы з братам ідзем на найпіздацейшы канцэрт, то гэта апошні канцэрт гэтага гурта!)) Спачатку мы былі на Маўзэры, потым схадзілі на ДзеціДзяцей у Купалаўскім, здагадайцеся хто быў на апошнім канцэрце НРМ?) Ляпісам мы канешне не дапамагалі, яны справіліся без нас :)
Дык вось прыходзіць навіна, што Крамбамбуля - усё :( Таксама без нашай "дапамогі", але трэба абавязкова гнаць!
Калі вы бачыце ў афішы прозвішча Вольскі - гэта 100% найлепшы канцэрт года!
Для тых, хто ня памятае, першая Крамбамбуля выглядала менавіта так:
Куллінковіч, Вольскі, БРУТТАМЭН Міхалок. Міхалок канешне піжжа ўсіх выглядае :D :D
Карацей раю ўсім, тым больш візы - фо фры! Набыць квіточкі можна
тут PS Ці існуе такі гурт, дзе б Вольскі прымаў удзел і не распусціў яго?))