Калі з жонкай глядзелі меладрамы там усялякія - я ніколі ня плакаў. Нават Хаціка ніхалерачкі на кранаў мяне. Ну трохі краналі апошнія матчы Джэррарда і Каррагера, але ўсё ж не так :)
Пабываў я, карацей, у пакойчыку куды выносяць толькі што народжаных дзетак ^_^
Здаецца нават самы суровы мужык, тут слязу спусціць))
А сёння пайшоў у ЗАГС, каб зрабіць пасведчанне аб нараджэнні, а там цётачка кажа: "Якаф, я іскренне ізвіняюсь, но я незнаю беларускай мовы, Вас не оскорбіт, еслі я буду с вамі по-русскі?". Я сябе нават нейкім нацыкам адчуў :D
P.S. Шкада толькі, што малы паспяшыў. Каб нарадзіўся ў срок, дык было б у адзін дзень з Джэррардам :)